Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Прафесары

Надзея УладзіміраўнаСамерсава (у дзявоцтве Свідуновіч) нарадзілася 17 ліпеня 1961 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька любіў і ведаў паэзію, чытаў дочкам, Надзі і Наташы, вершы Пушкіна, Лермантава, Някрасава, ведаў шмат народных песень і выдатна іх спяваў. Маці добра вышывала. Надзя вучылася ў Дзівінскай сярэдняй школе, з удзячнасцю ўспамінае сваіх педагогаў, якія далі ёй трывалыя веды, асабліва настаўніцу рускай мовы і літаратуры Валянціну Мікалаеўну Свідуновіч.

Цімафей Барысавіч Ліякумовіч нарадзіўся 11 ліпеня 1936 г. у г. п. Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1941–1944 гг. знаходзіўся ў эвакуацыі ў Казахстане. У 1944 г. у Бранскай вобласці быў цяжка паранены ад выбуху снарада, цудам застаўся ў жывых. Вучыўся ў сярэдняй школе № 4 г. Мазыра. Школьнікам захапляўся літаратурай, шмат чытаў, выдатна пісаў сачыненні. Закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Смаленскага педагагічнага інстытута (1962).

Іван Іванавіч Акінчыц нарадзіўся 5 ліпеня 1941 г. у вёсцы Багдановічы Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. У 1965 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1971 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Аналіз рэлігійнасці моладзі і некаторыя аспекты яе атэістычнага выхавання (па матэрыялах канкрэтна-сацыялагічных даследаванняў у заходніх раёнах БССР)».

Міхаіл Іванавіч Дзямчук нарадзіўся 28 мая 1946 г. у вёсцы Дзявяткі Закросніцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласціў сялянскай сям’і. Бацька, Іван Іосіфавіч, быў здольным да вучобы і марыў, каб сын атрымаў вышэйшую адукацыю. Міхаіл закончыў сем класаў у вёсцы Рынкі, потым вучыўся ў сярэдняй школе № 2 г. Кобрына. Праяўляў цікавасць да вучобы, вучыўся на «выдатна». Велізарнае жаданне дасягнуць поспеху пры пастаяннай і карпатлівай працы, мэтанакіраванасці дазволілі юнаку закончыць школу з залатым медалём.

Канстанцін Фёдаравіч Саевіч нарадзіўся 12 ліпеня 1956 г. у вёсцы Ясень Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Карані роду Саевічаў — белавежскія. Прапрадзед Фёдар служыў лесніком на кардоне ва ўрочышчы Ясень яшчэ ў 1846 г. Тут жа нарадзіўся прадзед Міхаіл, якi некалькі дзесяцігоддзяў свайго жыцця аддаў Белавежскай пушчы. Яго сын Канстанцін працаваў дзясятнікам па прыёме нарыхтаванай драўніны.

Астап Васільевіч Лапскі нарадзіўся 7 ліпеня 1926 г. у сяле Гуцкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька Васіль Іванавіч Лапскі — паляк, маці Дарка Паўлаўна Валасюк — украінка. Праз некаторы час сям’я пераехала ў в. Рыкавічы каля Крупчыц (цяпер Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна).

Мікалай Міронавіч Плескацэвіч нарадзіўся 11 сакавіка 1941 г. у вёсцы Мінічы Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Дзяцінства Мікалая выпала на ваенны і няпросты час пасляваеннага аднаўлення. Пасля заканчэння з сярэбраным медалём Мядзведзіцкай сярэдняй школы хлопец з Мінічаў паспяхова паступіў у Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага.

Вячаслаў Іванавіч Бацюшко нарадзіўся 26 сакавіка 1936 г. у вёсцы Берказы Бродніцкай гміны Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Дубайскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці). У красавіку 1943 г. нямецка-фашысцкімі акупантамі быў вывезены ў дзіцячы нямецкі канцлагер; па люты 1945 г. адбываў прымусовыя работы ў Германіі. Адразу пасля вызвалення знаходзіўся пры штабе палка 1-га Беларускага фронту ў якасці перакладчыка, пасля быў накіраваны на радзіму.

Васіль Емяльянавіч Гайдук нарадзіўся 12 лютага 1936 г. у вёсцы Беліца Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька служыў лесніком, у сям’і было дзевяць дзяцей, якіх гадавалі ў атмасферы дабрыні і любові, прывучалі да працы і справядлівасці.

Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў нарадзіўся 3 красавіка 1911 г. у г. Барнауле ў сям’і тапографа і настаўніцы. У 1932 г. скончыў Сібірскі інстытут арганізацыі тэрыторыі ў г. Омску. Назначаны кіраўніком Цэнтральнага праектнага бюро Нарказема Якуцкай АССР у Якуцку, распрацаваў праекты гарадскіх пасёлкаў, вёсак, паркаў Якуцii (1932–1934), выкладаў у тэхнікуме.

Старонка 5 з 11